Дзень беларускай мовы

Дата: 11 апреля 2019 в 14:59
259 просмотров

У рамках папулярызацыі і расшырэння магчымасцей ужывання роднай мовы 11 красакавіка ў нашым дзіцячым садку прайшоў тэматычны дзень “Беларуская казка – скабонка роднай мовы”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел дашкольнікі другой малодшай, сярэдніх і старэйшай групп. Выхавацнцам пашчасціла паспаборнічаць ў розных казачных конкурсах: “Перакладчыкі”, “Адгадай казку”, “Назаві казачных герояу”, “Казачны перапалох”. Старэйшыя дашкольнікі з задавальненнем разгадвалі крыжаванкі, рыфмавалі словы, удзельнічалі у размове казачных герояу праз дыялогі на роднай мове, паказалі кемлівасць, спрыт у рухомых гульнях, прапанаваных казачнымі персанажамі. Мерапрыемствы дазволіла не толькі успомніць беларускія народныя казкі, але і ператварыцца у вобразы любімых казачных персанажау. Старэйшыя дашкольнікі з задавальненнем выконвалі ролі, а малодшыя паглядзелі лялечны спектакль “Падарожжа па беларускім казкам”. Уся адукацыйная праца цудоунага па-сапрауднаму казачнага дня накіравана на тое, каб выхаванцы далучаліся да мовы сваіх прадзедау, павышалі якасць зносінау на роднай мове.
Намеснік загадчыка Аутушка Г.В.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.